Цяжка быць... ёгам?


Інтэрв'ю з Людмiлай Краснiцкай ( Кавалевiч)
Газета "Звязда" 27 лютага 2009 года № 8 (15562)

Цяжка быць... ёгам?
Людмiла Кавалевiч (на здымку)— студэнтка факультэта журналiстыкi, спартсменка, проста прыгажуня i... ёг! Цiкавiцца цiкавым — гэта пра Мiлу. То яна складае гэты сшытак сваiх мараў, якiя абавязкова збываюцца, то вучыць сябровак брэйкдансу, то ўзначальвае часопiс пра дзелавых людзей, а ўжо амаль год — iнструктар па ёзе i пiлатэс у Фiзкультурна-аздараўленчым цэнтры iмя Машэрава.

— Мiла, чаму — ёга?
— Я пачынала са звычайнай аэробiкi, шэйпiнгу. Я спрабавала розныя вiды фiтнэсу i зразумела, што схiльная да ёгi. Для мяне гэта не проста заняткi, праца над целам, а лад жыцця.

— Як паўплывала ёга на тваё жыццё?
— З таго часу, як займаюся ёгай, я заўважыла, што мой фiзiчны стан палепшыўся, у мяне знiклi праблемы с пазваночнiкам, я заў- 
важаю паступовае павялiчэнне мышцаў. Ды ўвогуле я зараз амаль што не хварэю. Ёга дапамагае мне развiвацца не толькi фiзiчна, але i духоўна: я шмат пазнаю ў фiласофii, псiхалогii.

— Я ведаю, што iснуе шмат вiдаў ёгi. Якiм вiдам займаешся ты?
— Цiкаўлюся многiмi вiдамi ёгi. Але выкладаю хатха ёгу. Яна грунтуецца на ачышчэннi цела, што прыводзiць у сваю чаргу да ачышчэння розуму. Гэта практыка зносiнаў, практыка прымянення разумовых здольнасцяў. Ёга вучыць правiльна прымяняць свае сiлы, размяркоўваць энергiю. Гэта не проста асаны (позы). Гэта само жыццё.

— Ёга забiрае шмат часу?
— Зусiм не. Ёга для мяне — гэта тое, што неабходна. Як ежа, як добрая звычка.

— З чаго пачынаюцца заняткi?
— Кожны мой урок пачынаецца з поўнага расслаблення. Мы пераключаемся на свой унутраны стан, але гэта не значыць, што мы выкiдаем з галавы ўсе думкi i стараемся нi аб чым не думаць. Мы звяртаемся да свайго дыхання, вучымся кiраваць iм. Мы адчуваем, як працуе наш арганiзм, кантралюем сваё цела. Так паступова свядомасць упарадкоўваецца, чалавек прыходзiць да гармонii.

— Сёння ў людзей шмат праблем, нават стрэсаў. Як ты думаеш, заняткi ёгай дапамогуць чалавеку адчуць сябе лепш?
— Безумоўна! Практыка ёгi працуе на некалькiх узроўнях. Самы павярхоўны — гэта ўзровень нашага цела. Стрэс збiраецца ў пэўных мышцах, i мы расслабляем iх дзеля таго, каб ад стрэсу пазбавiцца. Наступны ўзровень — гэта наша нервовая сiстэма. З дапамогай дыхання мы супакойваем яе. I больш глыбокiя ўзроўнi — гэта наша свядомасць, падсвядомасць, наша "эга". Для таго каб пазбавiцца ад стрэсу, трэба ведаць, на якiм узроўнi ён знаходзiцца.

— Чым адрознiваюцца заняткi па ёзе i пiлатэс?
Рознiца ў падыходзе i стылi выканання. Пiлатэс базуецца на дыхальных рухах. Гэта пастаянныя павольныя рухi на ўдыху i выдыху. Такiя заняткi добра развiваюць пластыку, выпрамляюць паставу. Але ў адрозненне ад ёгi пiлатэс больш "працуе" над павелiчэннем мышцаў, у той час як ёга гэтыя мышцы ўмацоўвае, але не павялiчвае.

— На занятках адначасова прысутнiчаюць не толькi спрактыкаваныя ёгi, але i навiчкi. Як яны могуць выконваць аднолькавыя практыкаваннi, маючы розны ўзровень падрыхтоўкi?
— У гэтым i заключаецца ўнiверсальнасць ёгi. Кожнаму прапаноўваюцца розныя ўзроўнi складанасцi гэтых практыкаванняў. Больш падрыхтаваны чалавек утрымлiвае пэўную асану даўжэй, чым навiчок, але i пачаткоўцы з кожным разам усё больш удасканальваюцца ў сваiм майстэрстве.

P.S. Ёга — добрая звычка, цi Як я практыкавала асаны
Для таго каб зразумець, як праходзяць заняткi, я накiравалася ў гэты самы цэнтр, дзе Людмiла Кавалевiч працуе iнструктарам. Мяне правялi ў залу, дзе займаюцца ёгай i пiлатэс, i я чакала, пакуль заняткi скончацца. Людзi (а тут займаюцца таксама i баскетбалiсты, i штангiсты) выходзяць з залаў мокрыя ад поту, стомленыя. I толькi ёгi ды "пiлатэснiкi" iдуць у душавыя расслабленыя i супакоеныя.
Мiла з вучнямi займаецца ва ўтульнай зале з мноствам люстраў. Гiмнастычныя шары, гантэлi, нейкiя мудрагелiстыя прылады... Чаго толькi тут няма. А для заняткаў Мiлы трэба зусiм iншае...
На гiмнастычных дыванках гуру паказваў вучанiцы асноўныя асаны, i перада мной адкрывалася таямнiца. Я быццам глядзела на нейкi таямнiчы абрад "пластылiнавых" людзей. Мянялiся асаны: вось позы сабакi, плуга, кошкi, дрэва... Вось знакамiты сур’янамаскар — "паклон сонцу".
Некаторыя асаны я спрабавала паўтарыць i зразумела, як гэта цяжка — замерцi ў нейкiм становiшчы i расслабiць напружаную мышцу. Так што лепш за ўсё мне ўдавалiся позы спакою i адпачынку. Калi нешта не атрымоўвалася, я глядзела на майго iнструктара i ўсмiхалася, зараджалася яе энергiяй, гармонiяй.
На завяршальным этапе мы ляжалi на гiмнастычныя дыванках выцягнуўшыся ў даўжыню, i слухалi сваё дыханне. А Мiла праводзiла своеасаблiвы сеанс псiхатэрапii. Мне здаецца, што я i зараз чую яе цiхi голас: "Уявiце сабе, што вы лежыце на беразе мора. Яго хвалi плёскаюцца вам аб ногi, крычаць чайкi, шумяць пальмы. Пахне морам i спакоем. Вы ўсмiхаецеся, вам камфортна, утульна. Усё ваша цела расслабленае, вы адчуваеце ў сабе энергiю, агонь..."
Выйшла я з заняткаў з добрым настроем i пытаннем: цi цяжка гэта — быць ёгам? I мая прасветленая свядомасць выдала мне адказ: цяжка не быць ёгам, а iм стаць.


Iрына Раманiва.


Факты:
Ёга прыйшла да нас з Індыi, дзе ўзнiкла больш за 2000 гадоў таму. Слова "ёга" азначае яднанне: цела, духу i розуму. Ёгай можа займацца кожны, незалежна ад вопыту, узросту i фiзiчнага стану.
Заняткi ёгай лечаць артрыт, хранiчныя захворваннi лёгкiх, дэпрэсiю, хваробы сэрца, дыябет... Акрамя гэтага, ёга дапаможа вам пазбавiцца ад шкодных звычак.
Iснуе 10 асноўных этычных запаведзяў ёгi, што сфармуляваны ў "Ёга-сутрах" Свамi Патанджалi:
  1. Не рабiць шкоды i гвалту.
  2. Не лгаць i не парушаць абяцанняў.
  3. Не красцi.
  4. Быць самадысцыплiнаваным i кантраляваць палавыя iнстынкты.
  5. Умець абыходзiцца малым.
  6. Падтрымлiваць цела i думкi ў чысцiнi.
  7. Заўсёды захоўваць спакой.
  8. Быць цярпiмым i цярплiвым.
  9. Развiваць спагадлiвасць да ўсiх жывых iстот.
  10. Вучыцца i павышаць свой iнтэлектуальны ўзровень.


(публикуется с разрешения Людмилы Красницкой (Ковалевич))